BE RU EN

Сімона Халеп: Сабаленка стала больш упэўненай у сабе, яна перамагла шмат якіх класных гульцоў

  • 18.08.2018, 18:02

Першая ракетка свету падзялілася чаканнямі ад матчу з беларускай у паўфінале турніру ў Цынцынаці.

Першая ракетка свету румынка Сімона Халеп падзялілася чаканнямі ад матчу з беларускай Арынай Сабаленкай (34) у паўфінале турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Цынцынаці, паведамляе pressball.by.

"Ведаю, што цяпер будзе інакш, чым на турніры ў Шэньчжэне, бо Сабаленка стала больш упэўненая ў сабе, яна перамагла шмат якіх класных гульцоў, але я тут, каб перамагчы. Гэтая сустрэча стане цяжкай для мяне пасля столькіх матчаў. Будзе цяжка, аднак я тут, каб гуляць, і я спадзяюся перамагчы", - цытуе Халеп прэс-служба ВТА.

Апошнія навіны