BE RU EN

500 сілавікоў і €250 тысяч выдаткаў: Пуцін спазніўся на вяселле кіраўніцы МЗС Аўстрыі

  • 18.08.2018, 17:28

Прэзідэнт РФ станчыў з нявестай і з'ехаў з вяселля.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін прыбыў на вяселле кіраўніцы замежнапалітычнага міністэрства Аўстрыі Карын Кнайсль з нязначным спазненнем.

Пра гэта паведамляе eurointegration.com са спасылкай на Oe24.

Цырымонія шлюбу павінна была пачацца а 14:00 паводле мясцовага часу, аднак Пуцін прыбыў а 14:08. Адзначаецца, што для прэзідэнцкага картэжу нават перацялі шашу, каб ён паспеў прыбыць на ўрачыстасці з аэрапорта ў Грацы.

Паблізу святкаванняў сцягнулі масіўную ахову, спецназ і снайпераў. Каб Пуцін патрапіў на вяселле задзейнічалі 500 паліцэйскіх, а кошт ягонага візіту для паліцыі складае 250 тысяч еўраў.

Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц прыбыў раней за расейскага лідара.

Па прыбыцці Пуцін падарыў Кнасйль букет кветак. Акрамя таго, як сведчаць фатаграфіі з мерапрыемства, пасля вясельнай цырымоніі расейскі прэзідэнт запрасіў кіраўніцу МЗС Аўстрыі на танец. Пуцін пакінуў свята праз гадзіну: картэж з аўтамабілямі пад'ехаў да рэстарацыі Тшчэпе і забраў прэзідэнта. Каля выхаду з рэстарацыі яго чакалі два дзясяткі супрацоўнікаў сіл бяспекі, адзначае OE24.

Апошнія навіны