BE RU EN

Пуцін прыбыў у Грац і адправіўся на вяселле кіраўніцы МЗС Аўстрыі

  • 18.08.2018, 15:50

Кошт візіту Пуціна для аўстрыйскай паліцыі складае €250 тысяч.

Прэзідэнт Расеі прыбыў у аўстрыйскі горад Грац у федэральнай зямлі Штырыя, дзе наведае вяселле кіраўніцы МЗС Аўстрыі Карыны Кнайсль і аўстрыйскага фінансіста і прадпрымальніка Вольфганга Майлінгера. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на тэлеканал Oe24 і газету Kronen Zeitung.

Як адзначае тэлеканал, расейскі лідар прыляцеў на самалёце Іл-96. З ягоных звестак, да месца вясельных урачыстасцяў Пуцін прыбудзе на лімузіне ў камуну Гамліц. Паводле звестак Oe24, у гэтай сувязі была зачыненая шаша, каб канвой расейскага лідара змог бесперашкодна праехаць. У пастаяннай гатоўнасці знаходзяцца 500 паліцэйскіх. Тэлеканал Oe24 паведамляе, што кошт візіту Пуціна для аўстрыйскай паліцыі складае €250 тысяч.

Пазней тэлеканал апублікаваў фатаграфію з расейскім прэзідэнтам і букетам кветак. З ягоных звестак, Пуцін прыбыў на вясельныя ўрачыстасці.

Апошнія навіны