BE RU EN

«Еўрапейская Беларусь» працягвае сваю вахту ў Курапатах

  • 18.08.2018, 14:33

Сёння вахта каля скандальнай рэстарацыі пачалася з малітвы прадстаўнікоў БАПЦ.

Сённяшняя вахта грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Курапатах пачалася са службы, праведзенай святарамі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, піша телеграм-канал «Баста!».

«Удзельнічалі міліцыянты, якія складалі пратаколы на ўдзельнікаў падчас малітвы і ахоўнікі скандальнай рэстарацыі, якія хаваліся ад святой вады за парасонамі», - жартуюць актывісты.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі заклікаў далучыцца і падтрымаць удзельнікаў вахты.

Апошнія навіны