BE RU EN

Мэркель заклікалі запатрабаваць вызвалення Сянцова

  • 18.08.2018, 14:03

З аўтарытарным расейскім прэзідэнтам нельга мець зносіны ў «некрытычным звычайным рэжыме».

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель павінна выступіць за вызваленне ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова падчас сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, якая адбудзецца ў суботу, 18 жніўня. Пра гэта заявіла старшыня фракцыі партыі Саюз-90/зялёныя ў бундэстагу Катрын Гёрынг-Экардт, паведамляе «Немецкая волна».

Яна адзначыла, што выпадак Сянцова паказвае, «наколькі дрэнна ідуць справы з абаронай правоў чалавека пры Пуціне».

«Пры ўсёй неабходнасці дыялогу з Пуціным ураду Нямеччыны не варта грэбаваць нашымі ўласнымі каштоўнасцямі», - адзначае кіраўніца парламенцкай фракцыі «зялёных».

Апошнія навіны