BE RU EN

У Польшчы абрынуўся са схілу ўкраінскі экскурсійны аўтобус

  • 18.08.2018, 12:15

Ёсць загінулыя.

У Польшчы разбіўся экскурсійны аўтобус, які перавозіў турыстаў з Украіны, у тым ліку дзяцей, у Аўстрыю, паведаміў у суботу, 18 жніўня, польскі партал TVN24. У выніку трагедыі, якая адбылася ўвечары 17 жніўня, 3 чалавекі загінулі і 51 быў шпіталізаваны, піша «Новое время».

Аўтобус з украінскімі нумарнымі знакамі ўпаў са схілу ў Падкарпацкім ваяводстве на паўднёвым усходзе Польшчы, на дзяржаўнай дарозе №28 паблізу вёскі Лешчава-Долішня. Сайт nowiny24.pl інфармуе, што паведамленне аб аварыі паступіла медыкам а 22:10.

Дарога ў гэтай мясцовасці складаная, бо ідзе серпантын.

Аўтобус, які ехаў у аўстрыйскую сталіцу, Вену, перавозіў у агульнай складанасці 54 чалавекі. На аўтадарозе з рэзкім паваротам ён вылецеў з дарожнай паласы, знёс загараджальныя бар'еры на трасе, абрынуўся з высокага травяністага схілу і некалькі разоў перакуліўся. Аўтобус меў украінскую рэгістрацыю і перавозіў турыстаў з Львова. Ён накіроўваўся да мяжы са Славакіяй.

Апошнія навіны