Паранены ў Івацэвічах міліцыянт прыйшоў у прытомнасць
- 18.08.2018, 10:57
Яго стан па-ранейшаму цяжкі.
Паранены ў Івацэвічах міліцыянт прыйшоў у прытомнасць, паведамляе дзяржагенства БелТА са спасылкай на галоўнага лекара Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Васіля Юзэфовіча.
«Стан пацярпелага цяжкі, абумоўлены перанесенымі раненнямі, аперацыямі. Ён прыйшоў у прытомнасць. Усе жыццёвыя паказчыкі адсочваюцца, яны стабільныя. У гэтай сітуацыі гэта самае галоўнае», - сказаў галоўны лекар.
Як паведамлялася, 17 жніўня ў вёсцы Бабровічы мясцовы жыхар, 1961 года нараджэння, адкрыў стральбу з агнястрэльнай зброі па участковым інспектарам міліцыі, якія праводзілі планавую праверку парадку захоўвання зброі. У выніку супрацьпраўных дзеянняў мужчыны адзін з супрацоўнікаў міліцыі, 1976 года нараджэння, быў смяротна паранены, другі - у цяжкім стане шпіталізаваны.
Падазраваны затрыманы. Упраўленнем Следчага камітэта Берасцейскай вобласці распачатая крымінальная справа паводле п. 10 ч. 2 арт. 139 (забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці), ч. 1 арт. 14 п. 1, 10 ч. 2 арт. 139 (замах на забойства двух асоб у сувязі з ажыццяўленнем iмi службовай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.