BE RU EN

Трамп: Я выканаў абяцанне і зрабіў Амерыку вялікай

  • 18.08.2018, 10:49

Прэзідэнт ЗША прапанаваў паглядзець на становішча ў войску і рынкавыя паказчыкі.

У сваім Twitter кіраўнік Белага дома зладзіў палеміку з губернатарам штата Нью-Ёрк Эндру Куома адносна велічы ЗША. «Я ўжо вярнуў Амерыцы веліч. Дастаткова паглядзець на рынкавыя паказчыкі, узровень занятасці, становішча ў войску. А далей усё будзе толькі лепш», - пахваліўся Дональд Трамп, паведамляе РБК.

«Зрабіць Амерыку зноў вялікай» было асноўным лозунгам перадвыбарнай кампаніі Трампа. Так у яго штабе хацелі даць народу зразумець, што кандыдат мае намер выправіць памылкі, дапушчаныя яго папярэднікамі на пасадзе прэзідэнта.

Апошнія навіны