BE RU EN

Колькі каштуе сабраць у школу першакласніка?

  • 18.08.2018, 10:43

Пачатак школьнага года даволі адчувальна ўдарыць па кішэнях бацькоў.

Карэспандэнт «Брестской газеты» падгледзела кошты на школьныя тавары ў канцылярскіх гандлёвых кропках, супермаркетах і інтэрнэт-крамах, пункты самавывазу якіх ёсць у горадзе над Бугам.

Сёлета, сабраць у першы клас хлопчыка можна будзе на суму ад 125,98 да 2 702,87 беларускага рубля, дзяўчынку - ад 116,52 да 2 469,98 рубля.

КРЫНІЦА: B-G.BY

Паводле падлікаў МАРГ, у 2018 годзе аптымальная экіпіроўка, уключаючы адзенне, абутак, галантарэйныя тавары (ранец, сумка), школьныя пісьмовыя і канцылярскія прылады, абыдзецца бацькам школьнікаў малодшых класаў ад 145 да 750 рублёў, для старэйшых класаў - ад 214 да 900, распавяла БелТА начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Віялета Брэзоўская.

КРЫНІЦА: B-G.BY

Апошнія навіны