BE RU EN

Генеральны сакратар ААН прапанаваў увесці ў Газу ўзброены кантынгент

  • 18.08.2018, 10:30

Антоніу Гутэрыш апублікаваў чатыры варыянты абароны мірнага насельніцтва Газы.

Як паведамляе newsru.co.il, першы з прапанаваных Антоніу Гутэрышам варыянтаў прадугледжвае ўвядзенне ў сектар Газы збройнага кантынгенту ААН для забеспячэння фізічнай бяспекі жыхароў сектара.

Другі варыянт – накіраванне ў сектар грамадзянскага камісара ААН з выключным мандатам маніторынгу бяспекі і ўзроўню жыцця жыхароў сектара і паўнамоцтвамі ўрэгулявання канфліктаў.

Абодва гэтыя варыянты патрабуюць адпаведнай пастановы Рады бяспекі ААН, прыняцце якой на гэты момант вельмі малаверагодна.

Трэці варыянт - пашырэнне дзеяння існых праграм ААН у сектары Газы і павышэнне іх эфектыўнасці.

Чацвёрты варыянт – накіраванне ў сектар дадатковых прадстаўнікоў ААН для адсочвання гуманітарнай сітуацыі, паляпшэння каардынацыі паміж структурамі і павышэння празрыстасці.

Пры гэтым Гутэрыш падкрэсліў, што найлепшым спосабам развязання праблем сектара Газы з'яўляецца мірнае ўрэгуляванне араба-ізраільскага канфлікту.

Апошнія навіны