BE RU EN

Кіраўніцу МЗС Аўстрыі заклікалі сысці з пасады праз Пуціна на вяселлі

  • 17.08.2018, 22:35

Дыпламатка сваімі дзеяннямі наносіць страты іміджу краіны.

Кіраўніца аўстрыйскага міністэрства замежных спраў Карын Кнайсль павінна сысці ў адстаўку праз запрашэнне прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на сваё вяселле. Такую заяву зрабіў сябра Еўрапарламента ад Аўстрыі, дэпутат з фракцыі «Зялёныя - Еўрапейскі свабодны альянс» Мішэль Рэйман, паведамляе РІА «Новости».

На думку аўстрыйскага парламентарыя, дыпламатка сваімі дзеяннямі можа нанесці замежнапалітычную шкоду іміджу краіны.

«Бірузова-блакітны [кааліцыйны] урад успрымаецца як выцягнутая рука расейскага рэжыму ў Еўразвязе і нядобра ўплывае на рэпутацыю нашай краіны. Гэта не толькі аўстрыйская, але і еўрапейская праблема.

Міністр замежных спраў [Карын] Кнайсль нясе за гэта адказнасць і павінна неадкладна сысці ў адстаўку, каб прадухіліць нанясенне шкоды Аўстрыі. Калі яна не пойдзе на гэта добраахвотна, фэдэральны канцлер павінен сёння выйсці з прапановай да прэзідэнта аб яе звальненні», - напісаў Рэйман у Twitter.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што вяселле кіраўніцы МЗС Аўстрыі - прыватнае свята, якое не павінна паўплываць на замежнапалітычнае пазіцыянаванне краіны агулам.

Апошнія навіны