BE RU EN

Пуцін памяняў сталага прадстаўніка РФ пры СНД у Менску

  • 17.08.2018, 17:11

Сталым прадстаўніком РФ пры СНД прызначаны Андрэй Грозаў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прызначыў Андрэя Грозава сталым прадстаўніком РФ пры статутных і іншых органах СНД у Менску.

Адпаведны ўказ Пуціна апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, паведамляе ТАСС.

Раней гэтую пасаду займаў Андрэй Шведаў. Іншым указам Пуціна ён вызвалены ад займанай пасады.

Апошнія навіны