BE RU EN

Пяскоў: Словы Гурэнкі пра «Газпром»? Я б не хацеў залазіць у футбольныя дыскусіі

  • 17.08.2018, 16:39

У Крамлі адмовіліся каментаваць словы трэнера менскага «Дынама» пра «Газпром».

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў не стаў каментаваць эмацыйнае выказванне галоўнага трэнера менскага «Дынама» Сяргея Гурэнкі аб «Газпроме» пасля разгромнай паразы ад «Зеніту» (1:8 ДВ) у матчы на адказ 3-га кваліфікацыйнага раунду Лігі Еўропы.

Пасля сустрэчы Гурэнка заявіў, што «Зеніт» апярэдзіў ягоную каманду за кошт прасочвання праз цэнтр, за кошт падач, фолаў, стандартаў і «Газпрому».

«Вы ведаеце, я б не хацеў залазіць у футбольныя дыскусіі», - цытуе Пяскова championat.com са спасылкай на «ФАН».

Апошнія навіны