BE RU EN

Як уладальнік гаража ў Менску прывучыў кіроўцаў не паркавацца насупраць брамы

  • 17.08.2018, 14:42

Для гэтага менчуку спатрэбілася ўсяго адна фраза.

Ёсць меркаванне, што для нашага чалавека існуе толькі адзін забараняльны знак - жалезабетонная пліта, якая перакрывае ўезд. Меркаванне, вядома, іранічнае, але доля праўды ў ім ёсць. Так ужо павялося ў нашым грамадстве, што калі нельга, але вельмі хочацца, то можна. Аднак не ўсе гатовыя мірыцца з такім становішчам спраў, піша abw.by.

У Менску адзін уладальнік гаража адной фразай прывучыў аўтаўладальнікаў не паркаваць аўтамабілі насупраць брамы. Гэтыя фота былі зробленыя ў 2016 годзе на вулачках, прылеглых да вул. Ульянаўскай. Невядома, ці прывёў гаспадар гаража сваю пагрозу ў выкананне, але тады ніхто не адважыўся гэта правяраць - ля пад'езда да пабудовы ніхто не паркаваўся, хоць побач край дарогі заўсёды быў застаўлены аўтамабілямі.

Прайшло два гады, як бачым, пагроза парэзаць гуму сцерлася (альбо яе зафарбавалі?), а кіроўцы, як гаворыцца, памятаюць. Да нашага немалога здзіўлення, пры той жа загружанасці завулка прыпаркаванымі аўто ля гэтага гаража па-ранейшаму ніхто не рызыкуе пакідаць аўтамабіль.

Апошнія навіны