BE RU EN

Ва Украіне стварылі новую тактычную балістычную ракету

  • 17.08.2018, 14:03

Чаканая далёкасць паражэння - 300 кіламетраў.

Абноўлены варыянт украінскага аператыўна-тактычнага комплексу пакажуць у Кіеве на парадзе 24 жніўня, паведамляе Defence blog. АТРК распрацаваны КБ «Паўднёвы» супольна з Паўлаградскім хімічным заводам у партнёрстве з іншымі ўкраінскімі кампаніямі.

Мабільны ракетны комплекс прызначаны для знішчэння тэхнікі праціўніка, камандных пунктаў, вузлоў сувязі, самалётаў на аэрадромах, сістэм СПА і іншых важных аб'ектаў.

Чаканая далёкасць паражэння - 300 км. Ракета можа аснашчацца рознымі баявымі часткамі: тэрмабарычнай, аскепкава-фугаснай, для разбурэння бункераў. Імаверней за ўсё, гаворка ідзе пра АТРК «Сапсан».

Фота: Yuriy Biryukov
Фота: Yuriy Biryukov
Фота: Yuriy Biryukov
Фота: Yuriy Biryukov

Апошнія навіны