BE RU EN

Ва Украіне пачалі вырошчваць яблыкі з усмешкамі

  • 17.08.2018, 12:17

У наступным годзе фермеры пачнуць вырошчваць з усмешкамі грушы і слівы.

У Вінніцкай вобласці фермеры сталі вырошчваць яблыкі з усмешкамі. Пра гэта паведамляе ТСН у пятніцу, 17 жніўня.

Тэхналогію запазычылі ў японцаў: бяруць налепку з усмешкай, налепліваюць на плод, пакуль ён яшчэ зялёны. Налепка вісіць, пакуль яблык не саспее, затым яе здзіраюць. У выніку - атрымліваюцца яблыкі з натуральнай усмешкай, - гаворыцца ў паведамленні.

Налепка мае ўласцівасць расцягвацца і не траўмуе яблык. У выніку ён не страчвае свае карысныя ўласцівасці.

Адзначаецца, што за адзін яблык з усмешкай просяць шэсць грыўняў. У наступным годзе фермеры плануюць пачаць вырошчваць грушы і слівы з усмешкамі.

Апошнія навіны