BE RU EN

Трамп заявіў аб намеры скараціць выдаткі на Турцыю

  • 17.08.2018, 11:56

Кіраўнік Белага дома мяркуе, што Турцыя шмат гадоў выкарыстоўвала ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп збіраецца скараціць выдаткі Вашынгтона на Турцыю.

Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter 16 жніўня.

«Турцыя шмат гадоў выкарыстоўвала ЗША. Цяпер яны ўтрымліваюць нашага выдатнага хрысціянскага пастара, які прадстаўляе нашу краіну, як вялікага закладніка-патрыёта. Мы нічога не заплацім за вызваленне невінаватага, але мы скароцім выдаткі на Турцыю», - напісаў прэзідэнт ЗША.

Апошнія навіны