BE RU EN

Аляксей Бага зацверджаны галоўным трэнерам БАТЭ

  • 17.08.2018, 11:27

37-гадовы спецыяліст пазбавіўся ад прыстаўкі «в.а.» і стаў паўнапраўным галоўным трэнерам БАТЭ.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт жоўта-сініх.

Нагадаем, што пасля чэрвеньскай адстаўкі Алега Дулуба ягоны бліжэйшы асістэнт прыняў каманду ў статусе «в.а.».

Пад кіраўніцтвам Багі «жоўта-сінія» застаюцца ў лідарах у чэмпіянаце Беларусі. Надоечы БАТЭ прабіўся ў раўнд плей-оф Лігі чэмпіёнаў, дзе згуляе з ПСВ. Барысацы ўжо гарантавалі сабе еўракубкавую восень.

Апошнія навіны