BE RU EN

Генадзь Фядыніч: Чаму мяне дагэтуль праслухоўваюць?

  • 17.08.2018, 11:25

Лідар прафзвязу РЭП давёў у судзе, што звесткі «праслухоўвання» не адпавядаюць рэчаіснасці.

На пасяджэнні суда паводле «справы прафзвязаў» высветлілася, што тэлефонныя размовы абвінавачаных праслухоўваліся нават падчас судовага працэсу, паведамляе spring96.org.

З гэтай нагоды лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч заявіў у судзе, што праслухоўванне здабытае з парушэннем закона і не мае ніякай сілы. «Чаму мяне дагэтуль праслухоўваюць? Зрабілі з мяне ідзілаўца», - заявіў Генадзь Фядыніч.

Сёння Фядыніч выставіў хадайніцтва ў адпаведнасць з якім, звесткі, якія падаў «Велком», разыходзяцца з тымі звесткамі, якія агучыў СК на мінулым пасяджэнні. Высветлілася, што колькасць званкоў істотна не супадае з той, якую агучыла старана абвінавачвання.

Пракурор пратэставаў супраць хадайніцтва. Суддзя хадайніцтва задаволіла.

Апошнія навіны