BE RU EN

Грамадзянін Емена спрабаваў перасячы беларускую мяжу з падробленым галандскім пашпартам

  • 16.08.2018, 21:41

Падарожніка ссадзілі з цягніка.

Берасцейскія памежнікі 15 жніўня падчас праверкі пасажыраў цягніка "Масква - Парыж" выявілі замежніка з падазроным дакументам. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, мужчына падаў памежнікам пашпарт грамадзяніна Нідэрландаў з прыкметамі поўнай падробкі.

Падарожніка ссадзілі з цягніка. Пазней у яго знайшлі пашпарт грамадзяніна Емена. Высветлілася, што еменец спрабаваў выехаць у Еўразвяз з падробленым пашпартам, каб там палепшыць сваё жыццё.

Акрамя адміністрацыйнага пратаколу за парушэнне дзяржаўнай мяжы на мужчыну могуць распачаць крымінальную справу - за падробку і выкарыстанне падробленых дакументаў.

Апошнія навіны