Фотафакт: Перад гульнёй з кіпрскім «Апалонам» берасцейскае «Дынама» асвяціла браму
- 16.08.2018, 18:38
Ці дапаможа дынамаўцам святая вада - праверым сёння ўвечары.
Праваслаўны святар асвяціў браму і мячы футбольнага клуба "Дынама-Брэст" перад гульнёй з кіпрскім "Апалонам". Адпаведнае фота размясціў у Твітэры карыстальнік Andre le Boshèl, паведамляе Еўрарадыё.
"Апалон", рыхтуйся. У "Дынама-Брэст" ёсць 12-ы гулец на полі", - напісаў ён.
Гульня 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы пройдзе сёння ў Берасці. Гэта другая сустрэча берасцейскага "Дынама" і "Апалона". У першым матчы дынамаўцы ў гасцях саступілі з лікам 0:4.
Ці дапаможа дынамаўцам святая вада, праверым сёння ўвечары.