BE RU EN

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускіх банкаў

  • 16.08.2018, 18:08

Банку абмежаваны доступ да амерыканскага рынку пазыковага капіталу.

Як паведамляе АФН, санкцыі ўведзеныя з 15 жніўня.

Белзнешэканомбанк, які з'яўляецца дачкой расейскага ВЭБа, уключаны ў спіс юрыдычных асобаў, супраць якіх ЗША ўводзяць санкцыі праз расейскі ўдзел у сітуацыі вакол Украіны (Executive Order 13662). Гаворка ідзе пра сектаральныя санкцыі, які абмяжоўваюць доступ самога банка да амерыканскага рынку пазыковага капіталу.

ЗАТ «Банк Гандлёвы Капітал» уключаны ў спіс юрыдычных асоб, супраць якіх ЗША ўводзяць санкцыі за супрацоўніцтва з Іранам у парушэнне санкцыйнага рэжыму (Executive Order 13599).

Уласнікам гэтага банка з'яўляецца іранскі банк Тэджарат (валодае 99,89% акцый).

Зрэшты, для Белзнешэканомбанка гэта, хутчэй, удакладненне ранейшых санкцый. Нагадаем, банк трапіў у «чорны спіс» ЗША яшчэ ў снежні 2015 года.

Для «Гандлёвага капіталу» сітуацыя з амерыканскімі санкцыямі таксама не новая. За Баракам Абамам, у 2012 годзе, ЗША ўводзілі санкцыі ў дачыненні да аднаго з найбуйнейшых іранскіх банкаў - «Тэждарат» (Tejarat), западозрыўшы яго ў фінансаванні ядзернай праграмы Тэгерана. Аўтаматычна пад санкцыі трапіла і беларуская «дачка».

Апошнія навіны