BE RU EN

Пасля руйнавання моста ў Генуі Італія хоча нацыяналізаваць аўтастрады

  • 16.08.2018, 17:32

У аператара італійскіх аўтастрад хочуць адклікаць ліцэнзію.

Віцэ-прэм'ер Італіі абвінаваціў кампанію Autostrade per l'Italia ў неналежным абслугоўванні зруйнаванага моста, кіраўніцтва кампаніі зняпраўджвае абвінавачванні.

Пасля руйнавання моста ў Генуі Італія пагражае нацыяналізаваць аўтастрады. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

Італійскі віцэ-прэм'ер Луіджы Дзі Маё сёння абвінаваціў кампанію Autostrade per l'Italia, якая кіруе сеткай італійскіх аўтастрад у рамках канцэсійных пагадненняў, у пагардзе бяспекай і неналежным абслугоўванні зруйнаванага моста.

З ягоных слоў, дзяржава павінна ўзяць на сябе кіраванне аўтастрадамі, калі іх цяперашнія аператары не могуць належным чынам выконваць свае абавязкі.

Кампаніі варта было інвеставаць у бяспеку, а не накіроўваць сродкі на выплату дывідэндаў, мяркуе Дзі Маё.

Прадстаўленыя на міланскай фондавай біржы акцыі кампаніі Atlantia, якая валодае Autostrade per l'Italia, упалі на 25%.

У аператара італійскіх аўтастрад неабходна адклікаць ліцэнзію, а саму кампанію - аштрафаваць на суму да 150 млн еўраў, заявіў напярэдадні міністр інфраструктуры і транспарту Італіі Даніла Танінэлі.

Кіраўніцтва Autostrade per l'Italia зняпраўджвае абвінавачванні на свой адрас. Тэхабслугоўванне моста праводзілася чатыры разы на год у адпаведнасці з прадпісаннямі, заявіла кампанія.

Апошнія навіны