BE RU EN

Ва Украіне суддзяў абавязалі інфармаваць аб паездках у Беларусь

  • 16.08.2018, 16:42

Усе інцыдэнты з украінскімі суддзямі будзе даследаваць СБУ.

Усе інцыдэнты з украінскімі суддзямі ў Беларусі, Расеі, на непрызнаных і анэксаваных тэрыторыях будзе даследаваць СБУ, паведамляе «Радыё Свабода».

Дзяржаўная судовая адміністрацыя Украіны сваім загадам зацвердзіла часовы парадак кантролю выезду суддзяў, супрацоўнікаў судовых апаратаў, а таксама іншых органаў і ўстаноў украінскай сістэмы правасуддзя ў Расею, Беларусь, а таксама непрызнаныя Прыднястроўскую Малдаўскую Рэспубліку, Абхазію, Паўднёвую Асецію, у анэксаваныя Расеяй Крым і акупаваныя часткі Данецкай і Луганскай абласцей.

«Адпаведны загад падпісаны 13 жніўня ў мэтах бяспекі суддзяў», - сказалі ў Дзяржаўнай судовай адміністрацыі Украіны.

Згодна з новымі правіламі суддзі павінны загадзя напісаць і перадаць у судовую адміністрацыю заяву аб намеры наведаць гэтыя краіны і тэрыторыі, назваць мэту паездкі, а па вяртанні здаць пісьмовую справаздачу аб яе выніках.

У выпадку, калі пры перасячэнні мяжы (ці ўжо на замежнай тэрыторыі) у дачыненні да іх праводзіліся нейкія працэсуальныя дзеянні (затрыманні, ператрусы, допыты), гэтыя дакументы будуць перадавацца на рэагаванне ў Службу бяспекі Украіны.

«Беларусь трапіла ў пералік толькі таму, што цяпер грамадзяне Украіны, каб патрапіць у Расею, павінны перасякаць беларускую тэрыторыю», - удакладнілі журналістам.

Апошнія навіны