BE RU EN

Фотафакт: У Менску тралейбус прыпячатаў Toyota ў іншы тралейбус

  • 16.08.2018, 16:16

У Менску на вуліцы Уманскай утварыўся «паравоз» з двух тралейбусаў і легкавушкі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца тралейбуса ехаў вуліцай Уманскай з боку праспекта Дзяржынскага, паведамляе tut.by.

Перад перасячэннем з вуліцай Чыгуначнай ён учыніў наезд на аўтамабіль Toyota, які спыніўся на чырвоны сігнал святлафора. Апошні ад удару прасунуўся наперад і рэзнуўся ў стаячы наперадзе тралейбус.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. Як паведамляюць відавочцы, у выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны