BE RU EN

Міхаіл Баярскі: «Зеніт» не здольны адыграцца

  • 16.08.2018, 15:50

Вядомы расейскі актор і заўзятар «Зеніта» мяркуе, што менскае «Дынама» выйдзе ў раунд плэй-оф Лігі Еўропы.

Вядомы расейскі актор і заўзятар «Зеніта» Міхаіл Баярскі падзяліўся чаканнямі ад матчу ў адказ сіне-бела-блакітных з менскім «Дынама» ў трэцім кваліфікацыйным раундзе Лігі Еўропы. Міхаіл Баярскі: «Зеніт» не здольны адыграцца. Цуды на полі тварыць бессэнсоўна»

«Зеніт» не здольны адыграцца. Занадта вялікі лік. 4:0, што гэта? Цуды на полі тварыць бессэнсоўна. Трэба ўмець гуляць пісьменна своечасова, а не чакаць потым цудаў. Каманда страціла ўсе шанцы на праход далей», - цытуе Баярскага championat.com.

У першым матчы, які праходзіў у Менску, «Дынама» распляжыла «Зеніт» з лікам 4:0. Сустрэча ў адказ каманд адбудзецца сёння, 16 жніўня, на стадыёне «Пятроўскі» ў Санкт-Пецярбургу. Стартавы свісток прагучыць а 20:00 паводле беларускага часу.

Апошнія навіны