BE RU EN

Павел Севярынец выйшаў на волю

  • 16.08.2018, 14:47

Палітык быў арыштаваны на 10 дзён за абарону Курапатаў.

Павал Севярынец выйшаў на волю пасля 10-дзённага арышту за абарону Курапатаў.

Пра гэта паведаміў карэспандэнт Charter97.org у Менску.

Палітыка сустракалі сваякі, актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Еўрапейскай Беларусі.

Павел распавёў, што сядзеў у камеры з ВІЧ-інфікаванымі, якіх паводле закона павінны ўтрымліваць асобна.

Палітыку вярнулі канфіскаваныя раней рукапісы рамана «Беларусалім» і дазволілі карыстацца асадкай.

Апошнія навіны