BE RU EN

Анджэй Дуда: Расея - гэта агрэсар

  • 16.08.2018, 12:45

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што РФ - гэта ваенная пагроза для Польшчы і іншых краін рэгіёну.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што Расея - гэта ваенную пагроза для Польшчы і іншых краін рэгіёну. Кіраўнік польскай дзяржавы дадаў, што пра гэта сведчаць дзеяннямі расейскіх уладаў, паведамляе «Радыё Польшча».

«Казаць у нашы дні, што Расея не з'яўляецца агрэсарам - проста несур'ёзна. Расея - агрэсар. Грузія ўвесь час адчувае пагрозу. Ва Украіне вайна, Крым акупаваны Расеяй. Роўна, як і Данбас. Фактычна, сепаратысты - тыя ж расейцы, якіх падтрымлівае Крэмль, і існаванне якіх магчыма выключна пры падтрымцы Крамля. Да ўсяго, мы ўвесь час назіраем самыя розныя правакацыі з боку Расеі - як мілітарысцкія, так і гібрыднага характару. Усё гэта сведчыць аб тым, што, на жаль, гэта не той сусед, якога можна разглядаць як бяспечнага», - сказаў прэзідэнт Польшчы.

Анджэй Дуда дадаў, што закладам абароны Польшчы ад пагрозы з боку Расеі з'яўляецца сяброўства ў NАТО, а таксама прысутнасць сіл Паўночнаатлантычнай арганізацыі на тэрыторыі краіны.

Апошнія навіны