BE RU EN

Вызначыўся лёс пітона, якога злавілі ў дзіцячым садку ў Менску

  • 16.08.2018, 10:58

Вужака належала жыхару сталіцы.

На тэрыторыі дзіцячага садка №292 на вуліцы Убарэвіча 15 жніўня поўзаў 4-метровы тыгравы пітон. Пра інцыдэнт паведамілі ў МНС.

Тыгравы пітон належыць жыхару Менска. Ён купіў пітона ў заалагічнай краме сталіцы і трымаў дома ў якасці хатняй жывёліны. Цяпер мянчук ужо забраў пітона да сябе, паведамляе belsat.eu.

Прадстаўніца заапарка, куды адвезлі пітона работнікі МНС, сказала belsat.eu, што нічога страшнага ў тым, што адбылося, не было.

«Уцячы можа кожная жывёліна. І сабакі ўцякаюць, і каты, і папугаі ляцяць. Гэта так пішуць у інтэрнэце, што 4-метровы пітон, і таму страшна. Напраўду, гэта не вялікая даўжыня для тыгравых пітонаў. На людзей ён не кідаецца, з такімі пітонамі людзі ў парках фатаграфуюцца. Пагрозы для чалавечага жыцця не было. Вялікі сабака небяспечнейшы для людзей, чым такі пітон», - распавяла Аляўціна.

Са слоў прадстаўніцы заапарка, ніякіх непрыемных інцыдэнтаў з удзелам пітона не адбылося і злавілі яго вельмі хутка.

Апошнія навіны