BE RU EN

У Чыкага сутыкнуліся два пасажырскія самалёты

  • 16.08.2018, 9:57

Спецыялісты высвятляюць прычыны здарэння.

У аэрапорце амерыканскага Чыкага сутыкнуліся два пасажырскія самалёты авіякампаніі United Airlines.

Як паведамляе тэлеканал CBS Chicago, адзін з лайнераў ад'язджаў ад выхаду С30 і сутыкнуўся з другім самалётам, прыпаркаваным ля выхаду С28. У абодвух самалётаў пашкоджаныя крылы.

Адзначаецца, што ў выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Спецыялісты высвятляюць абставіны і прычыны здарэння.

Апошнія навіны