BE RU EN

ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненні КНДР

  • 15.08.2018, 19:05

Пад санкцыі трапіла адна расейская кампанія.

ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненні да КНДР, дадаўшы ў спіс адну фізічную і трое юрыдычных асоб.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Мінфіна ЗША.

«Офіс Мінфіна ЗША ў кантролі за замежнымі актывамі сёння абвясціў звязаныя з Паўночнай Карэяй захады, працягваючы імплементацыю існых санкцый ААН і ЗША», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ў санкцыйны спіс патрапіў Васіль Калчанаў, звязаны з кампаніяй ТАА «Прафінет».

Таксама ўведзеныя санкцыі супраць наступных юрыдычных асоб: расейскай кампаніі ТАА «Прафінет», кітайскай кампаніі Dalian Sun Moon Star International Logistics Trading CO, а таксама супраць кампаніі, якая базуецца ў Сінгапуры, SINSMS PTE. LTD.

«Мінфін будзе прадаўжаць укараняць існыя санкцыі ў дачыненні да Паўночнай Карэі і ўжыве захады для блакавання кампаній, партоў і суднаў, якія спрыяюць незаконнай перавозцы і забяспечваюць паступленні ў КНДР», - сказаў міністр фінансаў Стывен Мнучын.

Апошнія навіны