BE RU EN

У Швэцыі праз спякоту каровам дазволілі купацца на пляжы

  • 15.08.2018, 19:03

Сёлета ад засухі пакутуе большасць краін ЕЗ.

Улады гарадка Векшэ на поўдні Швэцыі дазволілі фермерам прыганяць быдла на нудысцкі пляж на возеры Ветэрн, каб жывёліны астудзіліся, піша «Европульс».

Гэтым летам у Швэцыі стаіць незвычайна гарачае і сухое надвор'е, так што фермерам даводзіцца не толькі дапамагаць сваім каровам і козам перанесці спёку, але і прыдумляць, чым іх накарміць, бо трава на пашах высахла.

Некаторы час таму нудысты звярнуліся ў адміністрацыю горада са скаргай на кароў на спецыяльна адведзеным для іх пляжы. Аднак улады пайшлі насустрач фермерам, а не нудыстам.

Нудысты, на чыю тэрыторыю цяпер прыходзяць каровы і козы, усё яшчэ незадаволеныя, але ставяцца да сітуацыі з разуменнем. Мясцовыя ўлады прызнаюць, што хоць усё мясцовае быдла прышчэпленае ад інфекцыйных захворванняў і небяспекі захварэць у купальнікаў у возеры практычна няма, плаваць бок аб бок з каровамі не вельмі прыемна. Улады ўпэўненыя, што гэта часовы захад, і як толькі спякота спадзе, каровы перастануць турбаваць адпачывальнікаў.

Сёлета ад засухі пакутуе большасць краін ЕЗ.

Апошнія навіны