BE RU EN

Пайшоў з жыцця Хведар Нюнька

  • 15.08.2018, 18:44

На 91 годзе жыцця памёр беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве.

Паводле інфармацыі дачкі Хведара Нюнькі Ніны развітанне будзе ў Еўфрасіннеўскім саборы, што пры могілках Ліпаўка. Пахаванне ў пятніцу на гэтых жа могілках, піша nn.by.

З часу стварэння 4 лютага 1989 года да 29 верасня 2014 года ён з'яўляўся старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Нюнька нарадзіўся ў вёсцы Алешавічах у гміне Каменка ў Заходняй Беларусі, што тады ўваходзіла ў склад Польшчы (цяпер Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласць, Беларусь) 6 красавіка 1928 года.

У 1943 годзе Нюнькі пераехалі ў Вільню, у якой Хведар у 1948 годзе скончыў расейскую гімназію імя Чарняхоўскага. Вучыўся на лясным факультэце Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе).

Цягам 35 гадоў да 1992 года працаваў галоўным спецыялістам у каштарысах у праектных будаўнічых інстытутах Вільні. З 1980-х гадоў вёў актыўную грамадска-культурную працу ў адраджэнні беларускасці ў Літве.

Апошнія навіны