BE RU EN

Відэафакт: Беларусы запісалі ролік у падтрымку Алега Сянцова

  • 15.08.2018, 18:17

Марафон салідарнасці з украінскім рэжысёрам прадаўжаецца.

Еўрапейская Кінаакадэмія абвясціла 14 жніўня Днём Алега Сянцова і заклікала аб'яднаць высілкі для выратавання ягонага жыцця. 15 жніўня на Youtube з'явілася відэа, дзе аўтабіяграфічную прозу Алега Сянцова прачыталі актор і музыка Ілья Чарапко-Самахвалаў, а таксама культуролаг і кінакрытык Максім Жбанкоў, піша kyky.

У рамках акцыі #SaveOlegSentsov Ілля Чарапко-Самахвалаў прачытаў урывак з апавядання «Дзяцінства», а Максім Жбанкоў - апавяданне «Завяшчанне». Сам Сянцоў тым часам трымае галадоўку ў калоніі ўжо 93 дні. Са слоў праваабаронцы Зоі Светавай, якую пусцілі да рэжысёра 14 жніўня, ён схуднеў на 17 кілаграмаў, але здавацца не мае намеру.

Апошнія навіны