BE RU EN

Арменія змяніла амбасадара ў Беларусі

  • 15.08.2018, 17:34

Алег Есаян вызвалены ад пасады.

Алег Есаян вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Арменія ў Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Армэн Саркісян, піша tut.by.

На пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Арменіі ў Беларусі і пасаду сталага паўнамоцнага прадстаўніка Рэспублікі Арменія пры статутных і іншых органах СНД прызначаны Армэн Гевандзян.

Да гэтага Гевандзян займаў пасаду дарадцы міністра замежных спраў Арменіі.

Раней прэм'ер-міністр Нікол Пашынян заяўляў, што паслы, якія працуюць неэфектыўна, будуць адкліканыя.

Апошнія навіны