BE RU EN

Названая прычына руйнавання моста ў Італіі

  • 15.08.2018, 15:41

Пракуратура Генуі зрабіла афіцыйную заяву.

Пракурор Генуі Франчэска Коці заявіў, што прычынай руйнавання моста Марандзі была чалавечая памылка.

Пра гэта паведамляе La Repubblica.

«Гэта не няшчасны выпадак, а чалавечая памылка», - заявіў ён пасля заканчэння інспекцыі ў раёне моста.

Па факце здарэння пракуратура адкрыла справу аб злачыннай нядбайнасці і масавым забойстве па неасцярожнасці.

«Мы павінны адказаць на адно пытанне: чаму гэта адбылося? Гэта наша задача і мы будзем рабіць усё неабходнае», - заявіў пракурор.

З ягоных слоў, спачатку следчыя падрабязна вывучаць звесткі аб ходзе рэканструкцыі моста і прафілактычных работ, а таксама прааналізуюць усе падзеі на мосце ў дзень трагедыі. Наступным этапам будуць следчыя дзеянні ў дачыненні да адпаведных інстытутаў і кампаній, прыцягнутых да работ вакол моста.

Частка моста Марандзі даўжынёй каля 100 метраў абрынулася 14 жніўня блізу поўдня. Упала секцыя, якая праходзіла над чыгуначнымі рэйкамі і ракой Пальчэверай.

Ратавальнікі знайшлі целы 38 загінулых у завалах.

Мост Марандзі пабудаваны ў 1960-х гадах на захад ад цэнтра Генуі. Яго даўжыня складае 1182 метры, вышыня - 90 метраў.

Апошнія навіны