BE RU EN

Крым застаўся без Visa і MasterCard

  • 15.08.2018, 10:57

На анэксаванай РФ паўвыспе спыненая праца з карткамі міжнародных аплатных сістэм.

Генбанк, які базуецца ў анэксаваным Расеяй Крыме, спыніў абслугоўванне і выпуск картак Visa і MasterCard. Расейская служба ВВС адзначае, што гэта быў апошні банк на паўвыспе, які выпускаў карткі міжнародных аплатных сістэм.

Некаторым кліентам банка прапанавалі замяніць іх на карткі расейскай аплатнай сістэмы "Мір".

Пастанова аб спыненні працы з Visa і MasterCard прынятая ў сувязі з уведзенымі ў 2014 годзе санкцыямі ў дачыненні да расейскіх банкаў у адказ на анэксію Крыма і падтрымку сепаратыстаў на ўсходзе Украіны. Як паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы, крымскія банкі дагэтуль эмітавалі і абслугоўвалі карткі міжнародных сістэм дзякуючы іх запасу, які быў выпушчаны да санкцый.

У пачатку жніўня паведамлялася, што з Крыма сышла апошняя заходняя гатэльная сетка.

Генбанк уваходзіць у групу банка "Расея", старшынём рады дырэктараў якога з'яўляецца Юрый Кавальчук. Ён уключаны ў санкцыйных спіс ЗША як бізнэсовец з "блізкага кола Пуціна".

Апошнія навіны