BE RU EN

На покерным турніры ў Сочы гамяльчук здабыў амаль $270 тысяч

  • 14.08.2018, 12:03

На турнір ён прыехаў за кампанію з сябрамі.

Гамяльчук Віктар Хадарэнка заняў 4 месца ў турніры MILLIONS RUSSIA, піша gomel.today.

Покерная серыя MILLIONS RUSSIA праходзіла ў Сочы на Краснай Паляне з 3 да 14 жніўня. У фінал выйшлі 11 чалавек, 9 з якіх - гульцы з Расеі. Гамяльчук Віктар Хадарэнка заняў у турніры 4 месца і здабыў 18 млн расейскіх рублёў (амаль 270 000 даляраў).

Са слоў Віктара, ён кэш-гулец і гэта ледзь не другі турнір у яго жыцці. Гуляць серыю ён прыехаў за кампанію з сябрамі.

Апошнія навіны