BE RU EN

Хакейны «Нёман» зняў крэатыўны ролік да Лігі Чэмпіёнаў

  • 13.08.2018, 21:54

Відэа практычна цалкам знятае з дапамогай дрона.

Здаецца, у Беларусі з'яўляецца ўсё больш якаснага відэапрадакшэна. 11 жніўня футбольны «Дынама Менск» выпусціў такі пра сваю перамогу над піцерскім «Зенітам». А яшчэ тыдзень таму класны ролік апублікаваў на сваім Youtube-канале хакейны клуб «Нёман». Відэа практычна цалкам знятае з дапамогай дрона, піша kyky.org.

У роліку паказаны краявіды Горадні, а гульцы каманды кажуць кароткія і гучныя фразы. Прысвечана відэа ўдзелу «Нёмана» ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў. Акрамя яго, Беларусь там будзе прадстаўленая менскім «Юнацтвам».

Апошнія навіны