BE RU EN

Фінляндыя заклікала Расею вызваліць Алега Сянцова

  • 13.08.2018, 21:45

Украінскага рэжысёра падтрымліваюць ва ўсім свеце.

Фінляндыя заклікала Расею вызваліць усіх украінскіх палітычных зняволеных, а таксама даць медыцынскую дапамогу рэжысёру Алегу Сянцову, які абвясціў галадоўку.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС Фінляндыі ў Twitter, піша «Европейская правда».

«Кіраўнік МЗС Саіні: здароўе ўкраінскага кінарэжысёра Алега Сянцова ў турме хутка пагаршаецца. Мы чакаем, што Расея дасць яму медыцынскае лячэнне і вызваліць усіх незаконна затрыманых грамадзян Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Сёння таксама міністр культуры Францыі Франсуаз Нісэн, рэжысёр Жан-Люк Годар і Кен Лоўч і іншыя вядомыя асобы ў сферы мастацтва напісалі адкрыты ліст з заклікам вызваліць Сянцова.

Апошнія навіны