BE RU EN

Бабруйскі рыбак абясточыў электравудай некалькі мікрараёнаў

  • 13.08.2018, 21:24

Рыбака дагэтуль спрабуюць вярнуць да жыцця ў рэанімацыі.

23 ліпеня ў Бабруйску ў некалькіх раёнах выключылася святло. Тады аб прычынах НЗ не паведамлялася. Як высветлілася, ён звязаны з няшчасным выпадкам, mogilev.online.

Бабруйчанін адправіўся лавіць рыбу ў мікрараёне Кісялевічы. Прыйшоўшы да вадаёма, ён не звярнуў увагу на ЛЭП. Пры гэтым з мужчынам на рыбалку адправіўся маленькі сын. А 18:18 рыбак зачапіў лінію вудай. Магутны разрад прычыніў мужчыну цяжкія траўмы, яго дагэтуль спрабуюць вярнуць да жыцця ў рэанімацыі. Частка горада засталася без святла. На шчасце, дзіця адышло ў гэты час на бяспечную адлегласць ад бацькі і не пацярпела.

Апошнія навіны