BE RU EN

Дабрачынная арганізацыя прапануе «працу мары» на грэцкай выспе

  • 13.08.2018, 21:02

Работнік, акрамя заробку, будзе жыць у доме з краявідам на Эгейскае мора.

Дабрачынная арганізацыя God's Little People Cat Rescue, размешчаная на грэцкай выспе Сірас, абвясціла ў фэйсбуку, што шукае чалавека, які будзе даглядаць за 55 коткамі, якія пражываюць там, піша «Медуза».

На вакансію шукаюць людзей старэйшых за 45 гадоў. Прэтэндэнт павінен умець кіраваць аўто з ручной каробкай перадач і ведаць, як злавіць, прыручыць і вылечыць здзічэлую або нетаварыскую жывёлу. Працягласць працоўнага дня - чатыры гадзiны. Выпрабавальны тэрмін працягнецца месяц, з паспяховым кандыдатам кантракт падпішуць мінімум на паўгода.

Узамен работніку, акрамя заробку (дакладная сума не называецца), прапануюць бясплатнае пражыванне ў доме з уласным садам і краявідам на Эгейскае мора.

Апошнія навіны