BE RU EN

Арцём Быкаў перайшоў у берасцейскае «Дынама»

  • 13.08.2018, 18:38

25-гадовы паўабаронца змяніў сталічнае «Дынама» на берасцейскае.

Паўабаронца Арцём Быкаў стаў гульцом берасцейскага «Дынама». Кантракт з футбалістам падпісаны да канца студзеня 2020 года, паведамляе «Трибуна».

Нагадаем, 25-гадовы паўабаронца 6 жніўня пакінуў менскае «Дынама».

Раней паведамлялася, што футбаліст можа перайсці ў «Тарпеда-БелАЗ».

У менскім «Дынама» Быкаў гуляў з 2011-га года. У гэтым сезоне на рахунку Быкава 1 гол і 2 асісты ў 15 матчах чэмпіянату Беларусі.

Апошнія навіны