BE RU EN

У Менску на плошчы Якуба Коласа сур'ёзнае ДТЗ - больш за пяць хуткіх

  • 13.08.2018, 17:30

Ёсць пацярпелыя.

У панядзелак бліжэй да канца працоўнага дня на пр. Незалежнасці адбылася аварыя з пацярпелымі. Сярод удзельнікаў - дзве легкавушкі і адзін мікрааўтобус, паведамляе onliner.by.

Апошні з'яўляецца маршрутнай таксоўкай. Магчыма, гэтым фактам тлумачыцца прыбыццё на месца здарэння вялікай колькасці машын хуткай дапамогі - не менш за пяць.

У ДАІ Менска пацвердзілі факт ДТЗ, на месцы яшчэ працуюць інспектары, высвятляюць абставіны здарэння. Інспектары кажуць, рух на праспекце абцяжараны на адрэзку ад плошчы Якуба Коласа да вул. Гікалы ў абодвух кірунках.

Да ЦУМа выехалі ратавальнікі, на асфальце бачныя сляды пены. Таксама, магчыма, спатрэбілася дапамога ў дэблакаванні пацярпелых.

Апошнія навіны