BE RU EN

Відэафакт: У Гародні на пляжы бачылі смерч

  • 13.08.2018, 17:15

Ён за некалькі секунд падняў човен.

Гарадзенцы, якія адпачывалі на гарадскім пляжы «Вусікі» 13 жніўня, сталі сведкамі смерчу, які за некалькі секунд падняў човен і напалохаў людзей.

Сведкі паведамляюць hrodna.life, што смерч прыйшоў з Нёмана на пляж. За некалькі секунд ён паспеў падняць човен і пясок. Адпачывальнікі паспелі зафатаграфаваць як смерч прыйшоў на пляж, а потым сышоў у бок лесу.

Варта адзначыць, што гэтым летам ужо ў некалькіх рэгіёнах Беларусі назіралі смерч. Аб пацярпелых не паведамляецца.

Апошнія навіны