BE RU EN

За збіццё Чалага прысудзілі 3 гады турмы і 3 гады «хіміі»

  • 13.08.2018, 16:43

Эканаміст атрымае грашовую кампенсацыю.

Суд Цэнтральнага раёна Менска вынес прысуд паводле гучнай справы аб збіцці эканаміста Сяргея Чалага і ягонага сябра Анатоля Сакалоўскага, паведамляе «Радыё Свабода».

Суддзя Таццяна Акавіта прысудзіла хуліганам: Аляксандру Рублёву 3 гады зняволення, Кірылу Доўнару - 3 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу (так званай «хіміі»).

Пацярпелыя патрабавалі ад падсудных яшчэ грашовай кампенсацыі за маральныя пакуты: Чалы - 5 тысяч рублёў, Сакалоўскі - 500 рублёў. Суд пастанавіў спагнаць на карысць Чалага 1 тысячу рублёў і судовыя выдаткі больш за 1 тысячу, на карысць Сакалоўскага - 250 рублёў.

Апошнія навіны