BE RU EN

СМІ: У «Брузгах» арыштавалі ўсю змену мытнікаў

  • 13.08.2018, 11:27

Затрыманне праводзілі менскія сілавікі.

Паводле інфармацыі hrodna.life у першых днях жніўня ў пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы паводле падазрэння ў атрыманні хабараў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі затрымалі змену мытнікаў, якая працавалі пры афармленні грузавых аўтамабіляў.

Паводле інфармацыі крыніц журналістаў, сярод затрыманых ёсць і былыя супрацоўнікі мытні: іх затрымалі на наступны дзень.

Сваякі затрыманых, з якімі журналістам удалося звязацца, распавялі, што затрыманні праводзілі менскія сілавікі, магчыма КДБ. Са слоў сваякоў, затрыманыя ўжо супрацоўнічаюць са следствам і даюць прызнавальныя сведчанні.

Атрымаць афіцыйнае пацвярджэнне журналістам пакуль не ўдалося.

Апошнія навіны