BE RU EN

На Гомельшчыне дом з вялікім садам прададзены на таргах за $450

  • 12.08.2018, 21:57

За гэтую невялікую суму новаму ўласніку таксама дасталіся ўчастак плошчай 66 сотак і сад з пладовымі дрэвамі.

Адміністрацыйны будынак плошчай 200 квадратных метраў у вёсцы Бабровічы (Калінкавіцкі раён) быў выстаўлены на аўкцыён з пачатковым коштам у адну базавую велічыню (24,5 рублёў), паведамляе gomel.today.

Паводле выніку таргоў пакупнік набыў аб'ект за 895 рублёў.

За гэтую невялікую суму новаму ўласніку таксама дасталіся ўчастак плошчай 66 сотак і сад з пладовымі дрэвамі. Тэрыторыя часткова заасфальтаваная, а пабудова ўзведзеная ў 1995 годзе. У планах пакупніка - перавесці будынак у жылы фонд.

Апошнія навіны