BE RU EN

Відэа дня: Як Вольга Мазуронак выйграла марафон на чэмпіянаце Еўропы

  • 12.08.2018, 21:31

Фінішаваць першай беларусцы не перашкодзіў нават крывацёк з носа.

Бягуха Вольга Мазуронак здабыла сваю першую перамогу ў ТОП-турніры, апярэдзіўшы сваіх спаборніц на чэмпіянаце Еўропы ў Бэрліне. Час пераможцы - 2 гадзіны 26 хвілін 22 секунды.

Фінішаваць першай ёй не перашкодзіў нават крывацёк з носа, які пачаўся на адзнацы 10 кіламетраў, паведамляе tut.by.

Усяго на ЧЕ-2018 у актыве каманды Беларусі ўжо шэсць асабістых узнагарод, наша краіна размясцілася на сёмым месцы ў медальным заліку чэмпіянату Еўропы ў лёгкай атлетыцы.

Апошнія навіны