BE RU EN

Еўракамісар запатрабаваў ад Нямеччыны падтрымаць павелічэнне бюджэту ЕЗ

  • 12.08.2018, 20:35

Федэральны ўрад Нямеччыны павінен падтрымаць павелічэнне бюджэту Еўразвязу.

Пра гэта заявіў камісар ЕЗ па бюджэце Гюнтэр Этынгер. Інтэрв'ю з ім размясціла ў нядзелю, 12 жніўня, на сваёй старонцы выданне Der Tagesspiegel, паведамляе DW.

Як адзначаў раней міністр фінансаў Нямеччыны Олаф Шольц, праз выхад Вялікабрытаніі са складу ЕЗ фінансавая нагрузка на ФРГ з 2021 года ўзрасце на 10 млрд еўраў у год. Бэрлін патрабуе справядлівага размеркавання цяжару сярод усіх сябраў еўрапейскай супольнасці і намагае на тым, каб у перыяд з 2021 да 2027 года бюджэт ЕЗ быў устаноўлены на ўзроўні ў 1,0 адсотка валавога нацыянальнага даходу. Этынгер, у сваю чаргу, называе лічбу ў 1,1 працэнта.

«Разлічваю, што федэральны ўрад у гэтым пытанні яшчэ пойдзе» на саступкі, адзначыў Этынгер, дадаўшы, што працэс дасягнення дамоўленасцей нагадвае «гульню ў покер». Са слоў еўракамісара, цяперашняя пазіцыя Шольца супярэчыць кааліцыйным дамоўленасцям, дасягнутым пры фармаванні ўрада ФРГ Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны, а таксама Хрысціянска-сацыяльным і Хрысціянска-дэмакратычным саюзамі. Так, партнёры ў альянсе, між іншым, пацвярджалі гатоўнасць спрыяць «фінансаваму ўмацаванню Еўразвязу для павышэння эфектыўнасці яго працы».

Гюнтэр Этынгер падкрэсліў, што нагадае пра гэтыя фармулёўкі Олафу Шольцу і канцлерцы ФРГ Ангеле Мэркель падчас маючых адбыцца перамоў аб бюджэтнай палітыцы Брусэля.

Апошнія навіны